Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA спрабуе вярнуць тэставы карабель на Зямлю


"Атляс-5" з караблём Starliner перад запускам на мысе Канавэрал.
"Атляс-5" з караблём Starliner перад запускам на мысе Канавэрал.

Амэрыканскі касьмічны карабель Starliner знаходзіцца на незаплянаванай, але ўстойлівай арбіце. Абноўленая інфармацыя пра гэта разьмешчана на сайце NASA.

У пятніцу 20 сьнежня, пасьля пасьпяховага запуску ракеты-носьбіта Atlas V з выпрабавальным бесьпілётным варыянтам карабля Starliner, узьнікла няштатная сытуацыя — карабель ня выйшаў на зададзеную арбіту.

Канструктары і інжынэры пачалі вывучаць магчымасьці бясьпечнага вяртаньня апарата на Зямлю з разьліковым пунктам прызямленьня Ўайт-Сэндс, штат Нью-Мэксыка.

«Старлайнэр», разам з «Кру Дрэган» SpaceX — адзін з двух пілятаваных касьмічных караблёў, якія распрацоўваюць прыватныя кампаніі для дастаўкі экіпажаў на Міжнародную касьмічную станцыю. Яны павінны зьмяніць расейскія «Саюзы», распрацаваныя ў 60-я гады XX стагодзьдзя. «Саюзы» застаюцца цяпер адзіным відам транспарту для дастаўкі чалавека ў космас.

У тэставым палёце на борце няма экіпажу. На МКС «Старлайнэр» вязе 270 кіляграмаў грузу, у тым ліку калядныя падарункі для экіпажу МКС, абсталяваньне для тэстаў на радыяцыю і манэкен Розі.

У будучыні карабель зможа перавозіць на арбіту да сямі чальцоў экіпажу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG