Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў адхіленьне Расеі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах супярэчным Алімпійскай хартыі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

На прэс-канфэрэнцыі ў Парыжы па выніках перамоваў у «нармандзкім фармаце» прэзыдэнт Расеі пракамэнтаваў рашэньне выканкаму Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аб адхіленьні расейскіх спартоўцаў ад удзелу ва ўсіх буйных міжнародных спаборніцтвах тэрмінам на чатыры гады.

Уладзімір Пуцін сказаў, што гэтае рашэньне супярэчыць Алімпійскай хартыі, бо вынесенае выканкамам WADA пакараньне «носіць калектыўны характар», а гэта забаронена хартыяй. Адпаведна, у гэтым Пуцін бачыць падставу для абскарджаньня рашэньня WADA ў Спартовым арбітражным судзе, паведамляе «Настоящее время».

9 кастрычніка выканкам WADA рэкамэндаваў адхіліць Расею ад удзелу ў буйных міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку і ў Алімпіядах. Расейскія спартоўцы, дапушчаныя да Алімпіяды, ня змогуць выступаць пад расейскім сьцягам і ў расейскай форме, а ў выпадку, калі яны перамогуць, замест расейскага гімна на цырымоніі ўзнагароджаньня будзе гучаць алімпійскі гімн. Рашэньне WADA было прынята аднагалосна.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) можа не пагадзіцца з рашэньнем WADA і ўсё ж дапусьціць Расею на Алімпіяду. Падобнае рашэньне можа прыняць і FIFA, якая арганізуе чэмпіянат сьвету ў футболе ў Катары. Тады пытаньне допуску расейскіх спартоўцаў будзе разглядацца ў Спартовым арбітражным судзе (CAS), куды свае пярэчаньні могуць падаць Алімпійскі і Паралімпійскі камітэты Расеі, а таксама іншыя спартовыя арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG