Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі і Пуцін дамовіліся пра абмен палоннымі да канца году


Зьлева направа — прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

У Парыжы прайшоў саміт «нармандзкай чацьвёркі». Дэлегацыі Ўкраіны, Расіі, Францыі і Нямеччыны абмяркоўвалі спыненьне агню на Данбасе, абмен палоннымі, кантроль над мяжой і правядзеньне мясцовых выбараў.

На прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту было абвешчана пра дамову паміж прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным да канца году абмяняцца палоннымі паводле формулы «ўсіх на ўсіх».

Таксама была агучана чарговая дамова пра спыненьне агню на Данбасе. Пры гэтым Уладзімір Зяленскі адзначыў, што пра такія дамовы ўжо гаварылася «20 разоў» і кожны раз яны парушаліся.

Акрамя таго, на прэс-канфэрэнцыі заявілі пра адвод войскаў на трох участках лініі судакрананьня на Данбасе, а таксама пра адкрыцьцё новых пунктаў пропуску на гэтай лініі і пра дадатковую працу па разьмінаваньні.

Зяленскі і Пуцін пацьвердзілі, што не прыйшлі да пагадненьня наконт пасьлядоўнасьці мясцовых выбараў у раёнах Данбасу, якія не кантралююцца ўкраінскім урадам, і вяртаньня Ўкраіне кантролю над мяжой з Расеяй.

Наступная сустрэча «нармандзкай чацьвёркі» мае адбыцца праз 4 месяцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG