Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Максіма Багдановіча


Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

Падзеі 9 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся паэт Максім Багдановіч. Багдановіч вядомы таксама як крытык і гісторык літаратуры, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу. Творы Багдановіча ўзбагацілі нацыянальную літаратуру такімі формамі вершаскладаньня, як санэт, трыялет, танка, рубаі, рандо, рандэль, тэрцына і інш.

Таксама ў гэты дзень

1976 — быў заснаваны Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.

1981 — у Менску адкрылі помнік Максіму Багдановічу.

Сувораўцы каля помніка Максіму Багдановічу
Сувораўцы каля помніка Максіму Багдановічу

1990 — Лех Валэнса перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.

2001 — у горадзе Старыя Дарогі Менскай вобласьці ўрачыста адкрыты помнік паэтцы Ларысе Геніюш.

У гэты дзень нарадзіліся

1893 — Станіслаў Шыманоўскі, беларускі паэт.

У памяці

1268 — ва Ўладзімеры-Валынскім быў забіты Войшалк, вялікі князь літоўскі.

1974 — памёр Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец.

1991 — памёр Гжэгаж Каласоўскі, пастыр нясьвіскай каталіцкай парафіі Божага Цела, ганаровы грамадзянін Нясьвіжа.

2004 — ня стала Сяргея Войчанкі, беларускага мастака і дызайнэра.

2016 — памёр Уладзімер Дзіско, заслужаны настаўнік Беларусі, выкладчык беларускай мовы Коласаўскага ліцэю.

Уладзімер Дзіско
Уладзімер Дзіско

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG