Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пасьля 4 гадзінаў перамоваў з Пуціным зьехаў без заявы для прэсы

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Сочы працягвалася больш за 4 гадзіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Перамовы праходзілі ў закрытым фармаце на тэрыторыі рэзыдэнцыі Бачароў Ручай.

Як перадае блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого», пасьля перамоваў кіраўнікі краінаў дарылі адзін другому падарункі.​ Затым Лукашэнка пакінуў рэзыдэнцыю расейскага прэзыдэнта без заявы для прэсы.

Як заявіў міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Максім Арэшкін, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін сустрэнуцца ізноў 20 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу.

Расейскі міністар дадаў, што «пазыцыі Расеі і Беларусі па нафце і газе на перамовах прэзыдэнтаў былі сур’ёзна збліжаныя». Ён адзначыў, што, калі спатрэбіцца, прэм’ер-міністры і прэзыдэнты дзьвюх краін могуць стэлефанавацца або правесьці дадатковую сустрэчу.

Па словах Арэшкіна, па выніках праведзеных у Сочы перамоваў колькасьць спрэчных пытаньняў па інтэграцыі зьменшылася.

«Мы разумеем, як па большай частцы зь іх прасоўвацца наперад. Нам указаньні дадзены. Зараз будзем прапрацоўваць і далей рухацца наперад», — сказаў міністар.

Спачатку кіраўнікі краінаў размаўлялі ў фармаце рабочай вячэры, прычым асобна Лукашэнка і Пуцін, і асобна прэмʼер-міністры зь іншымі чальцамі ўрадаў.

Пачынаючы перамовы, Лукашэнка заявіў, што бакі сабраліся на сустрэчу, каб паглядзець, як ідзе праца над аналізам саюзнай дамовы і адпаведнымі пытаньнямі.

«Мы ня просім танны газ, танную нафту. Галоўнае, каб роўныя былі ўмовы», — падкрэсьліў кіраўнік краіны. — Калі нашы прадпрыемствы купляюць за $200, значыць, і канкурэнтныя прадпрыемствы (у Расеі. — БЕЛТА) павінны мець такую ж цану. У адваротным выпадку мы проста не задамо аснову нашых адносін. Вы як вучоны, кандыдат эканамічных навук разумееце гэта ня горш за мяне. Вось адзіная праблема, над якой у прынцыпе працуюць нашы ўрады. Мы сабраліся для таго, каб вырашыць гэтыя пытаньні».

Пакуль няма дадзеных, хто і калі агучыць інфармацыю пра вынікі перамоваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG