Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на перамовах з Пуціным расказаў, чаго хоча Беларусь


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Беларусь нічога ня просіць у Расеі, толькі толькі роўныя ўмовы. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёньня на перамовах у Сочы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсьліў, што бакі сабраліся на сустрэчу, каб паглядзець, як ідзе праца над аналізам саюзнай дамовы і адпаведнымі пытаньнямі.​

«Мы ня просім танны газ, танную нафту. Галоўнае, каб роўныя былі ўмовы», — падкрэсьліў кіраўнік краіны. — Калі нашы прадпрыемствы купляюць за $200, значыць, і канкурэнтныя прадпрыемствы (у Расеі. — БЕЛТА) павінны мець такую ж цану. У адваротным выпадку мы проста не задамо аснову нашых адносін. Вы як вучоны, кандыдат эканамічных навук разумееце гэта ня горш за мяне. Вось адзіная праблема, над якой у прынцыпе працуюць нашы ўрады. Мы сабраліся для таго, каб вырашыць гэтыя пытаньні».

Як паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого», блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, калі пачаліся перамовы, то ў залі зьнікла сьвятло. Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў гэта жартам:

— Хіба што гэта Дзіма Пяскоў? (кіраўнік прэс-службы Пуціна. — РС).

Згадваючы пра 20-годзьдзе пачатку інтэграцыі з Расеяй, якое прыпадае на заўтра, Лукашэнка назваў гэтую дату не сьвятам, а падзеяй, а таксама падзякаваў за добрае надвор’е ў Расеі.

Уладзімір Пуцін выказаў спадзяваньне, што Беларусь і Расея працягнуць працу для збліжэньня ў эканоміцы.

Сустрэча праходзіць у рэзыдэнцыі Бачароў Ручай. На перамовах акрамя кіраўнікоў дзяржаў прысутнічаюць прэм’ер-міністры і іншыя прадстаўнікі ўрадавых дэлегацый дзьвюх дзяржаваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG