Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрствы абароны ЗША і Беларусі правялі сустрэчу ў Менску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што 3 сьнежня ў Доме афіцэраў у Менску прайшла сустрэча прадстаўнікоў абаронных ведамстваў Беларусі і Злучаных Штатаў.

«Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаньнях рэгіянальнай бясьпекі, а таксама абмеркавалі стан і пэрспэктывы двухбаковага ўзаемадзеяньня ў вайсковай сфэры», — піша Мінабароны.

За дзень да той сустрэчы Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што 29 лістапада адбылася сустрэча пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры NATO Аляксандра Міхневіча з намесьнікам генэральнага сакратара альянсу Мірчэй Джоанэ. Яны, паводле МЗС, «абмеркавалі актуальнае ўзаемадзеяньне» Беларусі і NATO, а таксама «пытаньні дзейнасьці NATO».

Ніякіх іншых падрабязнасьцяў сустрэчаў не прыводзіцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG