Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьмяніліся межы абласьцей

абноўлена

У Беларусі з 1 сьнежня зьмяніліся межы Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей. Гэта прадугледжана ўказам № 104 Аляксандра Лукашэнкі ад 15 сакавіка, піша БелТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па маёмасьці.

Сьцісла: колькасьць раёнаў у кожнай з абласьцей не зьмянілася. Зьмяніліся межы сельсаветаў і прыналежнасьць асобных вёсак. Актуальная мапа абласьцей і раёнаў Беларусі тут.

Каго гэта тычыцца? Зьмены закрануць шэраговых грамадзян, юрыдычныя асобы і прадпрымальнікаў — у іх будзе новы юрыдычны адрас, адрас будынку, ізаляванага памяшканьня ці зямельнага ўчастку. Калі гэта адбылося, трэба паправіць адрасы ў дакумэнтах. Грамадзян, ІП і юрасоб вызваляць ад мыты за папраўкі ў дакумэнты, якія ўтрымліваюць зьвесткі аб адрасе. Мыта ня будзе здымацца за выдачу дакумэнту, які пацьвярджае плату за зямельны ўчастак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG