Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: вясковая беларуская сям’я жыве ў сярэднім на 1076,2 рубля


Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені-верасьні 2018 году мела 1341,4 рубля наяўных рэсурсаў на месяц, у тым ліку:

  • 1442,5 рубля — у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу;
  • 1076,2 рубля — у вёсках.

Гэта сярэдні паказьнік па Беларусі. У «сельскую мясцовасьць» уваходзяць пасёлкі ў прыгарадзе Менску і абласных гарадоў.

Наяўныя рэсурсы — сумарна грашовыя даходы і прадукты харчаваньня з асабістай гаспадаркі, за выняткам затратаў на іх вытворчасьць, а таксама атрыманыя ў натуральнай форме льготы і выплаты.

Агулам грашовыя выдаткі склалі 1274,2 рубля на месяц. На спажывецкія выдаткі беларуская сям’я ў сярэднім выдаткоўвала 951,6 рубля (74,7%), зь іх:

  • 38,9% на харчаваньне;
  • 32,2% на неспажывецкія тавары;
  • 26,1% на аплату паслуг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG