Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пазычылі ў банках 14 млрд рублёў. Плюс два мільярды з пачатку году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле статыстычнага бюлетэню Нацыянальнага банку Беларусі, на 1 лістапада 2019 году запазычанасьць па крэдытах у фізычных асобаў Беларусі склала 13 598,6 млн. рублёў.

Як адзначае Tut.by, гэта на 2 млрд рублёў больш, чым было на пачатку году; на 2,4 млрд больш за мінулы лістапад. Тое, што адбываецца, партал называе «крэдытным бумам», а Нацбанк дапускае магчымасьць зьмены правілаў выдачы спажывецкіх крэдытаў на больш строгія.

Агульная запазычанасьць па крэдытах, што выдалі беларускія банкі фізычным і юрыдычным асобам, расьце павольней: на 1 лістапада яна склала 46 609,7 млн. рублёў, што на 5,8% больш за пачатак году.

На 1,025 млрд рублёў павялічылася запазычанасьць фізычных асобаў па крэдытах на жытло, таксама на 977,4 млн — на спажывецкія патрэбы.

Пратэрмінаванай запазычанасьці пры тым стала крыху больш: 35,2 млн рублёў у лістападзе супраць 33 млн у студзені. Пры тым у крэдытах на жытло пратэрмінаванай запазычанасьці амаль пазбавіліся: у студзені было 13,5 млн рублёў, у лістападзе засталося 0,3 млн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG