Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палова беларусаў маюць на месяц каля 500 рублёў


Кожны трэці жыхар Менску мае 800 рублёў і болей. А ў Магілёўскай вобласьці 6,5% маюць на месяц менш за пражытковы мінімум.

Белстат апублікаваў дадзеныя па грашовых рэсурсах беларусаў у трэцім квартале 2019 году. Гэта агульны аб’ём даходаў(заробкі, пэнсіі, выплаты) падзелены на колькасьць насельніцтва. Пры разьліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсіянэры, непаўналетнія.

З дадзеных вынікае, што палова беларусаў(51,7%) у месяц маюць суму да 500 рублёў. 20,6% беларусаў маюць на месяц рэсурс у 400-500 рублёў. Больш за 800 рублёў маюць толькі 15,8%.

Да 200 рублёў маюць 2,4% беларусаў. Найбольш тых, хто зарабляе больш за 800 рублёў у Менску, гэта кожны трэці жыхар сталіцы. Для параўнаньня, у Віцебскай вобласьці такіх людзей толькі 10,3%.
4,9% беларусаў маюць на месяц менш, чым бюджэт пражытковага мінімума – гэта 230 рублёў і 91 капейка.

Пры гэтым сярэдні заробак у Беларусі за кастрычнік – 1123,4 рублі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG