Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь згуляе з Грузіяй за права трапіць у групавы этап чэмпіянату Эўропы ў футболе


Матч Беларусь – Сан-Марына, у цэнтры Станіслаў Драгун, 2018 год
Матч Беларусь – Сан-Марына, у цэнтры Станіслаў Драгун, 2018 год

У Бухарэсьце 30 лістапада прайшло лёсаваньне групавога этапу чэмпіянату Эўропы ў футболе сярод мужчынаў у 2020 годзе. Зборная Беларусі можа трапіць у групу C або F, але давядзецца перамагчы Грузію, а затым Косава або Паўночную Македонію.

  • Беларусь ідзе па «шляху D» з футбольнай Лігі нацыяў: спачатку згуляе з Грузіяй, а калі пераможа, то згуляе зь пераможцам матчу Косава – Паўночная Македонія.
  • Расея трапіла ў групу B з Бэльгіяй, Даніяй і Фінляндыяй.
  • Украіна ў групе C зь Нідэрляндамі, Аўстрыяй і пераможцам стыкавых матчаў «шляху А» (Ісьляндыя, Баўгарыя, Вугоршчына, Румынія) або «шляху D» (па апошнім ідзе Беларусь).
  • Польшча ў групе E, дзе таксама Гішпанія і Швэцыя плюс пераможца стыкавых матчаў «шляху B» (Босьнія і Герцагавіна, Нарвэгія, Сэрбія, Ізраіль).
  • У групе F, куды таксама можа трапіць Беларусь, згуляюць Нямеччына, Францыя і Партугалія. Гэткі склад часам называюць «групай сьмерці»: Беларусь можа трапіць да трэцяй, пятай і шостай краіны ў рэйтынгу UEFA.
  • Беларусь трапляе ў групу F, калі Румынія перамагае ў «шляху A». У астатніх выпадках — у групу C.
  • У рэйтынгу UEFA Беларусь цяпер займае 25-е месца, а Грузія — 44-е (але ў рэйтынгу FIFA каманды даволі блізка: на 87 і 91 месцах). Да таго каманды Беларусі і Грузіі сустракаліся двойчы ў афіцыйных матчах у кваліфікацыі на чэмпіянат сьвету: у 2012 годзе Грузія перамагла 1:0, затым Беларусь перамагла 2:0. У 2017-м Грузія і Беларусь згулялі 2:2 у таварыскім матчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG