Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будынак грузінскага парлямэнта адгарадзілі ад пратэстуючых


Тры актывісты моладзевых арганізацый затрыманыя паліцыяй за адміністрацыйнае правапарушэньне ў ходзе сутычак каля будынка парлямэнта, дзе апазыцыя ў чарговы раз паспрабавала блякаваць усе ўваходы і зладзіць дэпутатам кіруючай партыі «Грузінская мара» «калідоры ганьбы».

Затрыманых неўзабаве вызвалілі, але пасьля таго, як на паліцэйскай машыне вывезьлі ў іншы квартал грузінскай сталіцы.

Асаблівае абурэньне апазыцыянэраў выклікала тое, што ў ноч на чацьвер улады ўзьвялі вакол будынка заканадаўчага органа мэталічны плот, каб пікетоўцы не змаглі наблізіцца да брамы парлямэнта. Дэпутаты ад «Грузінскай мары» ўсё ж такі змаглі прайсьці ў будынак пад аховай паліцыі. Пры гэтым дэманстранты скандавалі «рабы» у іх адрас.

Прарвацца праз плот да парлямэнта ўдзельнікі акцыі пратэсту не змаглі. Начальнік тбіліскай паліцыі папярэдзіў, што ў будынак пусьцяць толькі дэпутатаў і некаторых супрацоўнікаў апарата.

Пратэсты ў Тбілісі пачаліся 14 лістапада, пасьля таго, як парлямэнцкую большасьць ад «Грузінскай мары» «праваліла» на галасаваньні праект канстытуцыйнай рэформы аб пераходзе на «прапарцыйную сыстэму» выбараў з 2020 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG