Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі налічылі 21811 чалавек зь ВІЧ-інфэкцыяй, найбольш на Гомельшчыне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі за студзень-кастрычнік 2019 году зафіксавана 1769 новых выпадкаў інфэкцыі вірусам імунадэфіцыту чалавека, піша Minsknews. Гэта на 9% менш, чым было за той жа пэрыяд 2018 году.

Як адзначыў намесьнік галоўнага лекара менскай гарадзкой інфэкцыйнай лякарні Алег Скрыпко, яшчэ 5–7 гадоў таму асоноўным шляхам, празь які людзі заражаліся ВІЧ, быш парэнтэральны — праз кроў, шпрыцы, іглы. Цяпер жа 81% заразіўся праз полавы шлях.

Агулам у Беларусі налічылі 21 811 чалавек зь ВІЧ-інфэкцыяй. Гэта 230 выпадкаў на 100 тысячаў чалавек або 0,2% жыхароў краіны. На думку Скрыпко, гэта яшчэ «добры паказьнік», а кепскім лічыцца звыш 1%. ​Украіна набліжаецца да 1% хворых на ВІЧ, у Расеі так у 13 рэгіёнах з 85.

У Беларусі ВІЧ найбольш распаўсюджаны ў Гомельскай вобласьці, дзе на 100 тысячаў чалавек прыпадае 547 выпадкаў, найменш распаўсюджаны ў Горадзенскай, дзе на на 100 тысячаў 88 выпадкаў.

Скрыпко тлумачыць гэта тым, што на Горадзеншчыне больш каталікоў, якія «шануюць сямейныя каштоўнасьці», таму рэдка маюць выпадковыя полавыя кантакты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG