Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларускіх складах назапасілася прадукцыі на 5 млрд рублёў


Трактары МТЗ на стаянцы ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Трактары МТЗ на стаянцы ў Менску, ілюстрацыйнае фота

За кастрычнік 2019 году складзкія запасы ў Беларусі вырасьлі на 150 млн рублёў у эквіваленце і дасягнулі 5,03 млрд рублёў, піша Reform.by са спасылкай на зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Цяпер узровень складзкіх запасаў складае 65,3% ад таго, што ў сярэднім вырабляецца за месяц. Гэта на 6,2 адсоткавыя пункты больш, чым было год таму.

Найбольш на складах ляжыць, калі мераць у кошце, прадукцыі вытворцаў машынаў і абсталяваньня: на 1,02 млрд рублёў або 78% вытворчасьці за месяц.

Найбольш у параўнаньні зь сярэднямесячнай вытворчасьцю — прадукцыі лёгкай прамысловасьці: на 624,3 млн рублёў, што ў 3,2 раза больш за вытворчасьць на месяц. Дзьве месячныя «нормы» (205 млн рублёў) на складах фармацэўтычных вытворцаў, а 2,3 «нормы» (203 млн рублёў) — на складах прадпрыемстваў вылічальнай і аптычнай апаратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG