Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спалілі сьцяг, разьбілі шкло. У Екацерынбургу напалі на аддзяленьне амбасады Беларусі


Ілюстрацыйнае фота

У расейскім горадзе Екацерынбургу невядомыя ўчынілі хуліганскі напад на аддзяленьне амбасады Беларусі, піша Ura.ru. Мяркуецца, гэта адбылося ў ноч на 25 лістапада.

Ці змаглі зламысьнікі трапіць у памяшканьне, невядома. Але на першым паверсе будынка ў самым цэнтры гораду разьбітае шкло.

Чырвона-зялёны сьцяг на будынку спалілі, застаўся толькі абпалены абрывак, як бачна з фота выданьня «Новый день».

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пацьвердзіў Tut.by, што пашкоджаньне маёмасьці амбасады сапраўды было, цяпер «вядзецца разбор, высьвятляюцца ўсе абставіны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG