Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі арыштаваў афіцэра па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Украіны


Руслан Артыкаў, меркаваны затрыманы ў справе аб шпіянажы на карысьць Украіны
Руслан Артыкаў, меркаваны затрыманы ў справе аб шпіянажы на карысьць Украіны

Суд у Растове-на-Доне арыштаваў на два месяцы расейскага вайскоўца, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Украіны.

Пра гэта паведамляе агенцтва РИА «Новости».

Пра затрыманьне неназванага вайскоўца Фэлэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла напярэдадні. Паводле ведамства, афіцэр зьбіраў сакрэтныя зьвесткі аб расейскай арміі на загад міністэрства абароны Ўкраіны.

Імя арыштаванага не раскрываецца. Аднак, як паведамляе расейская служба нашага радыё, па апублікаваным відэазапісы затрыманьня ў падазраваным можна апазнаць жыхара гораду Аксай Руслана Артыкава. 28-гадовы старшы лейтэнант служыць у 175-й Лунінецка-Пінскай брыгадзе кіраваньня Паўднёвай вайсковай акругі Расеі. Яго імя таксама назвала напярэдадні выданьне «Адкрытыя мэдыя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG