Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вырашылі рабіць ліфты ва ўсіх новых дамах, незалежна ад вышыні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пры будаўніцтве новых шматпавярховых дамоў або рэканструкцыі старых у Беларусі будзе абавязкова абсталёўваць будынкі ліфтамі, піша БелТА.

Цяпер ліфты не абавязковыя ў будынках да 5 паверхаў або 14 мэтраў. Але пасьля зацьверджаньня новых будаўнічых нормаў для «жылых будынкаў» ліфты стануць абавязковымі для любых дамоў.

Незалежна ад колькасьці паверхаў «будзе стварацца безбар’ернае асяродзьдзе». Гэта ня тычыцца ўсіх старых будынкаў — толькі тых, дзе праводзіцца рэканструкцыя. Невядома, ці будуць ставіць ліфты пры капітальным рамонце тых жа «хрушчовак», якія найчасьцей будаваліся 5-павярховымі і бязь ліфтаў.

Чакаецца, што зьмены набудуць моц ад 1 сакавіка. На якім юрыдычным этапе цяпер прыняцьце нормы для жылых будынкаў, не ўдакладняецца, але Мінархітэктуры паведамляе, што частка пакету нормаў ужо ўхваленая, яшчэ частка «ўзгодненая для зацьверджаньня ў лістападзе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG