Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вазочніку, які спускаўся на вуліцу праз вакно, далі пад’ёмнік. ВІДЭА


Пасьля публікацый у СМІ мясцовыя ўлады адрэагавалі на сытуацыю мазырскага вазочніка Віталя Кавалёва, які спускаўся на вуліцу праз вакно сваёй кватэры на другім паверсе.


Віталя паклалі ў шпіталь — аказалі мэдыцынскую дапамогу, а тым часам у пад‘езьдзе ягонага дому ішлі будаўнічыя працы. Сярод старых няроўных драўляных прыступак пабудавалі цалкам новыя лесьвічныя маршы — для таго, каб Віталь змог спускацца і падымацца на гусенічным пад‘ёмніку. Працы праводзіла мясцовая камунальная служба.

Да таго ж Тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва выдзеліў у бясплатнае карыстаньне гусенічны пад‘ёмнік, на які можна ўсталяваць вазок. Аднак працэсам павінен кіраваць другі чалавек, таму Віталь па-ранейшаму ня мае магчымасьці выяжджаць на вуліцу самастойна.

Ён прасіў выдзеліць яму гусенічны вазок, якім ён мог бы кіраваць сам, але такі каштуе каля 10 тысяч даляраў, і мясцовыя ўлады ягоную просьбу не задаволілі. Яму далі ў бясплатнае карыстаньне гусенічны пад’ёмнік (кошт яго — каля 3–5 тысяч даляраў).

«Яно стала бясьпечней. Ну, калі раптам недзе, то, ва ўсялякім выпадку, зь лесьвіцы, а не з вакна зьляціш», — кажа Віталь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG