Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія караблі, захопленыя Расеяй, вяртаюцца дадому


Украінскія катэры ў Керчанскай затоцы. Ілюстрацыйнае фота

Украінскія катэры «Нікапаль» і «Бердзянск» ды буксір «Яны Капу», якія Расея захапіла ў Керчанскім праліве ў лістападзе летась, накіроўваюцца дадому, паведамляе прэс-цэнтар ВМС Украіны.

25 лістапада 2018 году ў раёне Керчанскай затокі Расея захапіла тры караблі ВМС Украіны і 24 вайскоўцаў, выкарыстоўваючы зброю ў міжнародных водах, што міжнародным правам прызнаецца як акт агрэсіі.

Міжнародны трыбунал па марскім праве загадаў Расеі неадкладна вызваліць вайскоўцаў і вярнуць караблі. Масква адмовілася гэта зрабіць.

Маракі былі перададзеныя ва Ўкраіну не па рашэньні трыбуналу, а ў рамках абмену затрыманымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG