Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная датэрміновая яўка за 2 дні — 11,51%


Датэрміновае галасаваньне на выбарчым участку ў інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Менску, 12 лістапада 2019

За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў яўка выбарнікаў склала 11,51%, паведамляецца на сайце Цэнтаральнай выбарчай камісіі.

Паводле ЦВК, датэрміновая яўка па рэгіёнах Беларусі была наступнай:

  • Берасьцейская вобласьць — 10,58%
  • Віцебская вобласьць — 12,87%
  • Гомельская вобласьць — 12,41%
  • Горадзенская вобласьць — 10,08%
  • Магілёўская вобласьць — 11,97%
  • Менская вобласьць — 11,72%,
  • Менск — 10,92%.

Датэрміновае галасаваньне на выбарах пачалося 12 лістапада. На мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў у верасьні 2016 году за першыя два дні датэрміновага галасаваньня афіцыйная яўка была 9,63%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG