Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пачаў візыт у Аўстрыю


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пачаў візыт у Аўстрыю з ўскладаньня вянка да помніка савецкім вайскоўцам-вызваліцелям. Як паведамляе агенцтва БелТА, на цырымоніі прысутнічалі паслы краін СНД у Аўстрыі.

Плянуецца, што 12 лістапада ў Вене ў вузкім і пашыраным складах пройдуць перамовы Лукашэнкі з Фэдэральным прэзыдэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам.

Лукашэнка ў Вене таксама правядзе перамовы са старшынём Нацыянальнай рады Аўстрыі Вольфгангам Собаткам і наведае рабочую вячэру са старшынём Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнай рады Аўстрыі Сэбастыянам Курцам, які раней наведваў Беларусь у якасьці фэдэральнага міністра.

Адначасова з візытам Лукашэнкі ў Вене будзе праходзіць аўстрыйска-беларускі бізнэс-форум, у якім возьмуць удзел дзелавыя колы дзьвюх краін, у тым ліку прадстаўнікоў буйнога бізнэсу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG