Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры пошуках цела меркаванай ахвяры пецярбурскага гісторыка ў рацэ знайшлі шкілет


Алег Сакалоў ў вобразе Напалеона
Алег Сакалоў ў вобразе Напалеона

У Санкт-Пецярбургу падчас пошукаў у рацэ Мойка частак цела меркаванай ахвяры гісторыка і ваеннага рэканструктара Алега Сакалова вадалазы знайшлі парэшткі іншага чалавека. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на пошукава-выратавальную службу Санкт-Пецярбургу.

Як паведаміла крыніца ў сьледчых органах, у рацэ знойдзены шкілет невядомага чалавека. Вырашаецца пытаньне аб узбуджэньні яшчэ адной крымінальнай справы. Удакладняецца, што справа будзе ўзбуджана ня супраць Сакалова, а па факце выяўленьня парэштак.

Мяркуецца, што ў нядзелю пошукі парэштак працягнуцца.

Раней «Фонтанка.ру» паведамляла, што вадалазы, акрамя шкілета, знайшлі і часткі цела меркаванай ахвяры Сакалова.

Дацэнт Інстытуту гісторыі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аўтар некалькіх манаграфій пра эпоху Напалеона Банапарта і адзін з заснавальнікаў жанру гістарычнай рэканструкцыі ў Расеі Алег Сакалоў быў затрыманы ў суботу паводле падазрэньня ў забойстве 24-гадовай жанчыны — сваёй былой студэнткі.

Сьцьвярджаецца, што ён забіў і парэзаў жанчыну на часткі, а пры спробе ўтапіць у рацэ Мойцы яе парэшткі ўпаў у ваду сам. Яго адвакат паведаміў, што Сакалоў аформіў добраахвотнае прызнаньне. Адвакат сьцьвярджае, што злачынства было ўчыненае ў стане афэкту, Сакалову будзе прызначаная экспэртыза.

Раней Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства выдаліла са свайго сайту інфармацыю пра Алега Сакалова, які быў пазначаны на сайце як сябар яго навуковай рады. Старонка, дзе згадваўся Сакалоў, даступная ў кэшы Google. Таксама на сайце таварыства засталіся згадкі пра публічныя лекцыі Сакалова.

Дарадніца старшыні таварыства — міністра культуры Расеі Ўладзіміра Мядзінскага — Ірына Казначэева заявіла «Газете.ру», што Сакалоў ня ёсьць сябрам таварыства. Яна таксама сказала, што Сакалоў не ўваходзіў у апошні склад навуковай рады, аднак ня стала адмаўляць, што ён мог быць яе сябрам раней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG