Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага гісторыка выцягнулі з вады з жаночымі рукамі ў заплечніку


Алег Сакалоў

Чалец навуковай рады Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства, дацэнт Інстытута гісторыі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, гісторык Алег Сакалоў затрыманы ў гарадзкой Марыінскай бальніцы па падазрэньні ва ўчыненьні забойства, паведамляе ТАСС са спасылкай на Сьледчы камітэт Расеі.

Сакалоў быў вылаўлены з ракі Мойка каля пяці раніцы непадалёк ад свайго дома. Ён спрабаваў утапіць заплечнік, у якім знаходзіліся фрагмэнты расчлянёнага цела, але ня змог, і скокнуў у ваду.

У яго кватэры знойдзена цела расчлянёнай 24 гадовай жанчыны. Забітая — былая студэнтка Сакалова, зь якой, як мяркуюць, яго зьвязвалі прафэсійныя і рамантычныя адносіны.

63-гадовы Сакалоў — адзін з заснавальнікаў руху гістарычнай рэканструкцыі ў Расеі. У 1976 годзе ён заснаваў першую ў Савецкім Саюзе групу ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Цяпер ён узначальвае агульнарасейскі Ваенна-гістарычны рух, які праводзіць рэканструкцыі ваенных бітваў пэрыяду напалеонаўскіх войнаў. Ён — кавалер францускага ордэна Ганаровага легіёна.

У 2008 годзе іншая студэнтка выкладчыка скардзілася на яго ў паліцыю, абвінаваціўшы яго ў хатнім гвалце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG