Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская паліцыя пачала крымінальную справу супраць былога паплечніка Януковіча


Андрэй Партноў

6 лістапада Нацыянальная паліцыя Украіны пачала крымінальную справу супраць былога дэпутата і экс-намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Партнова ў сувязі зь ціскам на рэдакцыю журналісцкай праграмы «Схемы» (сумесны праект Радыё Свабода і тэлеканалу UA:Першы).

Справу пачалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — «перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці журналістаў» і «пагроза альбо гвалт над журналістам». Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў намесьнік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Максім Цукірыдзэ.

Раней Партноў, які быў чыноўнікам у часы прэзыдэнцтва Віктара Януковіча, у выклаў у сваім Telegram-канале асабістыя дадзеныя кіроўцы здымачнай групы, бо рэдакцыя «Схемаў» рыхтуе расьсьледаваньне ўплыву і сувязяў былога чыноўніка з новымі ўкраінскімі ўладамі. Апублікаваная інфармацыя абароненая законам: поўны пашпарт і хатні адрас кіроўцы, нумары транспартных сродкаў, а таксама дадзеныя, якія паказваюць на яго месца жыхарства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG