Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар ​Макей наведаў бясплатную раздачу бургераў ад расейскай поп-зоркі


Уладзімер Макей (у цэнтры)

7 лістапада міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прысутнічаў на раздачы бясплатных бургераў у жылым квартале «Маяк Менску».

Установа, якая абвясьціла пра бясплатную раздачу, належыць расейскаму рэпэру Цімаці, які абяцаў раздаваць бургеры асабіста. А Ўладзімера Макея фатограф «Эўрарадыё» заўважыў у віп-зоне.

У канцы кастрычніка на афіцыйнай старонцы Міністэрства замежных справаў Беларусі быў апублікаваны зварот ад імя Ўладзімера Макея да «заўсёднікаў форумаў, аматараў папляткарыць і паперамываць косткі».

Зварот тычыўся ранейшай інфармацыі пра тое, што расейскі поп-сьпявак Філіп Кіркораў прыяжджаў у Менск, каб павіншаваць жонку Макея Веру Палякову з днём народзінаў.

У звароце Макей пісаў, што:

  • яго і Кіркорава зьвязвае даўняе сяброўства, яшчэ з пачатку 2000-х гадоў;
  • іхныя дзеці пазнаёміліся сёлета і пастаянна перапісваюцца;
  • знаходжаньне ў Менску аплочваў сам Кіркораў;
  • «подкуп з нашага боку быў» толькі ў тым, што Кіркораў і ягонае суправаджэньне не плацілі за квіткі на творчы вечар; таксама «мы павячэралі зь ім, а назаўтра яшчэ і папілі каву»; Кіркораў наступным вечарам прайшоў па запрашальных на спэктакль;
  • тым, хто лічыць, што Макей лятаў «на асабістых самалётах зь Нямеччыны і назад» на дзень народзінаў жонкі, ён раіць «паглядзець на адпаведны графік працы на сайце МЗС».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG