Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей патлумачыў «аматарам папляткарыць», чаму сустракаўся з Кіркоравым у Менску


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

На афіцыйнай старонцы Міністэрства замежных справаў Беларусі апублікаваны зварот ад імя міністра Ўладзімера Макея да «заўсёднікаў форумаў, аматараў папляткарыць і паперамываць косткі».

Зварот тычыцца ранейшай інфармацыі пра тое, што расейскі поп-сьпявак Філіп Кіркораў прыяжджаў у Менск, каб павіншаваць жонку Макея Веру Палякову з днём народзінаў.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пацьвердзіў Свабодзе, што апублікаваны зварот — гэта сапраўды «асабісты адказ міністра». Зварот падпісаны «Уладзімер Макей, міністар замежных справаў, сябар Філіпа Кіркорава».

У ім Уладзімер Макей, сярод іншага, згадвае фразу расейскага коміка Міхаіла Жванецкага: «Я настолькі нізка паў, што дыскрэдытаваць мяне немагчыма». А завяршае абурэньнем тым, што камусьці прыносіць асалоду зьняславіць і абылгаць яго. На думку Макея, калі гэта «дамінантная рыса ў нашым мэнталітэце, то трэба прызнаць, што мы ўсе сур’ёзна хворыя».

Макей сьцьвярджае, што:

  • яго і Кіркорава зьвязвае даўняе сяброўства, яшчэ з пачатку 2000-х гадоў;
  • іхныя дзеці пазнаёміліся сёлета і пастаянна перапісваюцца;
  • знаходжаньне ў Менску аплочваў сам Кіркораў;
  • «подкуп з нашага боку быў» толькі ў тым, што Кіркораў і ягонае суправаджэньне не плацілі за квіткі на творчы вечар; таксама «мы павячэралі зь ім, а назаўтра яшчэ і папілі каву»; Кіркораў наступным вечарам прайшоў па запрашальных на спэктакль;
  • тым, хто лічыць, што Макей лятаў «на асабістых самалётах зь Нямеччыны і назад» на дзень народзінаў жонкі, ён раіць «паглядзець на адпаведны графік працы на сайце МЗС».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG