Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаную за марыхуану ў Беларусі інстаграм-мадэль перавядуць у расейскую калёнію


Ілюстрацыйнае фота Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота Shutterstock

У расейскую калёнію экстрадуюць зь Беларусі інстаграм-мадэль Марыю Хрэсьціну. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на адваката Антона Гашынскага.

Што адбылося? Хрэсьціну летась асудзілі на 3 гады калёніі за правоз 1,14 грама марыхуаны ў ручной паклажы праз польска-беларускую мяжу. Жанчына знаходзілася ў Гомельскай жаночай калёніі.

Хто такая Хрэсьціна? Інстаграм-мадэль Марыя Хрэсьціна мае больш 130 тысяч падпісчыкаў у Інстаграме. Апошні здымак яна апублікавала 5 траўня.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG