Лінкі ўнівэрсальнага доступу

59% грамадзян Расеі выступаюць за рашучыя перамены ў краіне


Акцыя супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту ў Расеі. 22 верасьня 2018 году.
Акцыя супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту ў Расеі. 22 верасьня 2018 году.

Доля грамадзян Расеі, якія выступаюць за рашучыя перамены ў краіне, вырасла за апошнія два гады з 42 да 59 працэнтаў. Такія дадзеныя сумеснага дасьледаваньня Маскоўскага цэнтру Карнэгі і «Лявада-цэнтра», якія публікуюць «Ведомости».

На думку 53 адсоткаў апытаных, такія рэформы магчымыя толькі пры ўмове сур’ёзнай зьмены палітычнай сыстэмы. 34 адсоткі згодныя на перамены з захаваньнем існуючай сыстэмы ўлады. З 25 да 16 працэнтаў зьнізілася доля расейцаў, якія лічаць, што прэзыдэнт Уладзімір Пуцін здольны прапанаваць прывабны плян пераўтварэньняў у краіне.

Запыт на перамены ў першую чаргу тычыцца сацыяльна-эканамічнай сфэры. 24 адсоткі расейцаў назвалі сярод першачарговых зьменаў павышэньне заробкаў і ўзроўню жыцьця, 13 адсоткаў — зьмену ўраду і прэзыдэнта. Людзі чакаюць ад дзяржавы пераразьмеркаваньня даходаў на іх карысьць, незадаволенасьць карупцыяй дасягнула максымуму, адзначаюць аўтары дасьледаваньня.

Аднак аб сумленных выбарах як прыярытэце дзяржаўнай палітыкі гавораць толькі 9 адсоткаў расейцаў, а пра незалежнасьць судоў — 8 адсоткаў.

У канцы кастрычніка сацыёлягі «Лявада-цэнтру» паведамлялі пра галоўныя страхі расейцаў: хвароба блізкіх, сусьветныя вайны і свавольства ўладаў. Прычым страх з прычыны магчымых дзеяньняў улады вярнуўся ў першую тройку рэйтынгу зь сёмага месца, якое займаў у ліпені.

У той жа час амаль траціна апытаных жадаюць бачыць нязначныя перамены, а каля васьмі працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што перамены ў краіне не патрэбныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG