Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль дзьве траціны расейцаў усклалі адказнасьць за праблемы краіны на Пуціна

Уладзімір Пуцін.
Уладзімір Пуцін.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у поўнай меры нясе адказнасьць за праблемы, якія стаяць перад краінай. Такія вынікі дало апытаньне «Лявада-цэнтра», апублікаваныя ў чацьвер. Гэта максымум за ўвесь час сацыялягічных дасьледаваньняў.

Яшчэ 22 адсоткі мяркуюць, што прэзыдэнт адказны ў «пэўнай ступені».

10 адсоткаў расейцаў упэўненыя, што Пуцін робіць усё правільна, а праблемы ўзьнікаюць з прычыны «нядбайных і карумпаваных чыноўнікаў».

6 адсоткаў рэспандэнтаў вінавацяць ва ўсім «аб’ектыўныя абставіны».

Год таму пра поўную адказнасьць прэзыдэнта казалі 55 адсоткаў расейцаў, яшчэ 21 працэнт лічылі адказнасьць прэзыдэнта частковай.

Прагаласаваць за Ўладзіміра Пуціна на выбарах прэзыдэнта, калі б яны адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, гатовыя 56 адсоткаў расейцаў. На выбарах у сакавіку 2018 году Ўладзімір Пуцін набраў амаль 77 працэнтаў галасоў.

Раней, паводле выніках апытаньня «Лявада-цэнтра» ў кастрычніку, высьветлілася, што дзейнасьць Уладзіміра Пуціна як прэзыдэнта Расеі не ўхваляе траціна апытаных расейцаў. Пры гэтым 41 працэнт рэспандэнтаў упэўненыя, што сёньня пад кіраўніцтвам Пуціна «краіна рухаецца па няслушным шляху».

XS
SM
MD
LG