Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заклікаў не лічыць расейскую мову зброяй


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў не лічыць расейскую мову зброяй, а расцэньваць яе як інструмэнт мяккай сілы. Пра гэта ён заявіў на пасяджэньні Рады пры прэзыдэнце РФ па расейскай мове.

Пуцін сказаў пра гэта ў якасьці рэплікі свайму дарадцу Ўладзіміру Талстому, які назвай рускую мову зброяй.

«Давайце не будзем ужываць такіх слоў, — заявіў Пуцін. — Калі гэта зброя, зь ёй пачнуць змагацца, як са зброяй. Так, гэта ў пэўнай ступені сіла, такая мяккая сіла, і гэтага, мне здаецца, цалкам дастаткова».

Пуцін выказаў упэўненасьць, што «цікавасьць да расейскай мовы будзе ўзрастаць па меры росту дабрабыту і росту яе ўплыву. А калі краіна будзе магутнай і прывабнай — будуць вучыць расейскую мову», — сказаў на заканчэньне Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG