Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы мэр Грознага папрасіў прабачэньня за тое, што катаваў людзей электрашокерам


Іслам Кадыраў пагражае жанчыне. Фрагмэнт рэпартажу тэлеканалу «Грозны»

Былы мэр гораду Грозны Іслам Кадыраў прынёс прабачэньні пасьля публікацыі відэазапісу, дзе ён, быўшы на пасадзе мэра, катаваў людзей электрашокерам, паведамляе агенцтва ТАСС.

«Мне няма апраўданьня, я на сто адсоткаў вінаваты. Я гатовы панесьці пакараньне за свае памылкі, але я зрабіў гэта не са злым намерам, не ў карысьлівых мэтах, а для таго, каб дапамагчы людзям, якія сталі ахвярамі афэрыстаў... Мне 29 разоў рабілі наркоз, казалі прайсьці лячэньне і рэабілітацыю, але я думаў, што раблю правільна, дапамагаю людзям. Сёньня ўсьведамляю, што гэта было няправільна », - сказаў Кадыраў.

Іслам Кадыраў — траюрадны пляменьнік кіраўніка Чачні: ён жанаты на пляменьніцы жонкі Рамзана Кадырава. Ён быў самым маладым мэрам у Расеі: заняў свой пост у 2012 годзе, калі яму было ўсяго 25 гадоў. Кіраўніком Грознага Іслам Кадыраў прабыў тры гады.

У сярэдзіне кастрычніка чачэнскі дзяржаўны тэлеканал «Грозны» паказаў сюжэт, у якім казалася пра мэтады працы былога мэра чачэнскай сталіцы. У сюжэце чыноўнік пагражае і б’е людзей электрошокерам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG