Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазамбіцкія СМІ паведамілі пра забойства пяці наймітаў з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На поўначы Мазамбіка ў баі з радыкальнымі ісламістамі загінулі пяць байцоў расейскай «Прыватнай вайсковай кампаніі „Вагнера“», піша Carta de Mocambique са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле выданьня, інцыдэнт адбыўся 27 кастрычніка ў правінцыі Кабу-Дэлгаду. Калёна з расейскімі наёмнікамі трапіла ў засаду мясцовых радыкальных ісламістаў. Загінулі 20 вайскоўцаў урадавай арміі і пяць расейцаў. Усіх іх абезгаловілі.

Целы былі дастаўленыя ў шпіталь гораду Муеда. Расея на інфармацыю пра гібель сваіх грамадзян у Афрыцы пакуль не адрэагавала.

На поўначы Мазамбіка з 2017 году працягваюцца баі паміж урадавымі войскамі і джыхадыстамі. Паміж Расеяй і Мазамбікам дзейнічаюць пагадненьне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, складзенае ў 2015 годзе, і ваенным супрацоўніцтве, падпісанае ў 2016 годзе. Аднак афіцыйна расейскія вайскоўцы туды не накіроўваліся.

У пачатку кастрычніка Carta de Mocambique паведамляла пра гібель яшчэ аднаго байца «ПВК Вагнера» ў баі з ісламістамі, якія напалі на базу падразьдзяленьня. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў, камэнтуючы паведамленьні, заявіў агенцтвам, што ў краіне няма расейскіх вайскоўцаў.

З 2014 году Расея заключыла пагадненьні аб ваенным супрацоўніцтве больш як з 20 афрыканскімі краінамі. Сярод іх — Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Малі, Конга, Руанда і Мадагаскар. У ЦАР навучаньне вайскоўцаў вядуць у тым ліку супрацоўнікі «ПВК Вагнера», расейскіх наймітаў заўважалі таксама ў Лібіі, Судане, і яшчэ 11 краінах кантынэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG