Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына кінулася зь сякерай на абразы́ менскага Сьвята-Духавага катэдральнага сабору. ВІДЭА


Сякера, зь якой жанчына прыйшла да сабору

Каля 17.00 30 кастрычніка 50-гадовая жанчына нанесла некалькі ўдараў сякерай па гмаху Сьвята-Духавага катэдральнага сабору ў Менску, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў у Telegram.

Мужчына, які быў паблізу, перахапіў сякеру і затрымаў жанчыну, пакуль не прыбыў нарад міліцыі. Цяпер жанчына на абсьледаваньні ў мэдыкаў, на месцы працуюць сьледчыя.

На відэа бачна, што жанчына наносіла ўдары па абразáх паабапал уваходу, таксама секанула па мэталічным дэкоры над дзьвярыма.

Матывы ўчынку высьвятляюцца. Пра сябе жанчына сказала, што нідзе не працуе, раней да крымінальнай адказнасьці не прыцягвалася. Людзі не пацярпелі, але абразáм на будынку маглі быць нанесеныя пашкоджаньні.

Сьвята-Духаў катэдральны сабор і Верхні горад
Сьвята-Духаў катэдральны сабор і Верхні горад

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG