Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца выключылі з ПЭН-цэнтру

абноўлена

Павал Севярынец на сходзе ПЭН-цэнтру 26 кастрычніка
Павал Севярынец на сходзе ПЭН-цэнтру 26 кастрычніка

За гэта прагаласавала рада ПЭНу 29 кастрычніка. Напярэдадні пратэст супраць знаходжаньня Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісала 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў).

29 кастрычніка рада ПЭН-цэнтру зноў разгледзела выключэньне Паўла Севярынца з арганізацыі.

У першы раз яго выключылі за нясплату ўнёскаў, Павал іх заплаціў, і на агульным сходзе арганізацыі 26 кастрычніка рашэньне пра выключэньне было скасаванае.

Праз гэта частка сяброў ПЭН-цэнтру абурылася, бо да сходу Павал апублікаваў ліст у якім абвінаваціў «гей-лобі і марксістаў» у радзе беларускага ПЭНу ў тым, што яны «на дух не пераносяць хрысьціян».

Сёньня на паседжаньні рады ПЭНу Сьвятлана Алексіевіч, якую абралі старшынёй рады, прапанавала часова прыпыніць сяброўства Паўла Севярынца. Частка сяброў ПЭНу гэтага не падтрымала.

Сьвятлана Алексіевіч назвала выказваньні Паўла Севярынца «маральным сярэднявеччам».

«Мы мусім стаць разам, стаць добрай тусоўкай. У нас былі непрыемныя часы ў гэтыя дні. Я думаю, што адбываюцца сурʼезныя рэчы, але гэта не раскол, — сказала Сьвятлана Алексіевіч. — Дзякуй Богу, што вы не прамаўчалі, што гэтая размова пачалася і будзе працягвацца. Я прашу вас даць нам час, у нас добрая каманда цяпер. Я люблю ідэю ПЭНу, гэта наш дом. Мы пачнем з таго, што мы можам зрабіць, каб мы былі разам. Гэта гамафобства — яно за межамі, я не думала, што нашы палітыкі могуць быць на такім узроўні. Але нашае сёньняшняе рашэньне мусіць быць узважанае. Мая прапанова — прыпыніць рашэньне зьезду аб прыёме Севярынца, а праз час мы зь ім сустрэнемся і канчаткова пагаворым».

Сьпярша меркавалі канчаткова разгледзець пытаньне 31 кастрычніка. Але пасьля бурных спрэчак рада усё ж прыняла рашэньне выключыць Севярынца з ПЭНу 29 кастрычніка.

Павал Севярынец пракамэнтаваў выключэньне з Пэн-цэнтру ў сваім Фэйсбуку. Ён напісаў, што лічыць выключэньне ў Дзень расстраляных паэтаў — невыпадковым.

«Каля рэстарацыі „Поедем-поедим“ за паўтара гады нам таксама часта кідалі ў твар: - Мало вас стрелялі! „Выключыць“, выдаліць, выціснуць хрысьціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імпэрыяй не ўдалося».

Севярынец дадаў, што ягоным адказам будзе другая кніга «Беларусаліму» — «Сэрца сьвятла», якую ён рыхтуе да друку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG