Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня верыць заяве Трампа пра сьмерць аль-Багдадзі


Ігар Канашэнкаў
Ігар Канашэнкаў

Расейскае міністэрства абароны ўсумнілася ў рэальнасьці і посьпеху спэцапэрацыі амэрыканскіх камандас у Сырыі, якая прывяла да сьмерці лідэра «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакр аль-Багдадзі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Раней сёньня пр вынікі спэцапэрацыі расказаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

«Нарастаньне колькасьці непасрэдных удзельнікаў і краін, якія нібыта прымалі ўдзел у гэтай» апэрацыі «, кожны з абсалютна супярэчлівымі падрабязнасьцямі, спараджаюць абгрунтаваныя пытаньні і сумневы ў яе рэальнасьці і, тым больш, у посьпеху», — прыводзіць агенцтва словы Ігара Канашэнкава, афіцыйнага прадстаўніка міністэрства абароны Расеі.

Канашэнкаў падкрэсьліў, што міністэрству абароны невядома аб садзейнічаньні расейскіх вайскоўцаў у правядзеньні гэтай апэрацыі. Раней у нядзелю Трамп заявіў, што расейскія вайскоўцы дазволілі амэрыканскім верталётам праляцець над участкам тэрыторыі, які кантралюецца расейцамі.

Паводле словаў Канашэнкава, у апошні час авіяўдараў ВПС ЗША зафіксавана не было.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі заявіў, што «чарговая сьмерць» кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» ніякага апэратыўнага ўплыву на сытуацыю ў Сырыі не акажа".

У расейскім Міністэрстве абароны запатрабавалі ад ЗША доказаў гібелі Абу Бакр аль-Багдадзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG