Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90-я forever. Рэфэрэндум за СССР бяз права голасу


«Дзевяностыя forever» – новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні – 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі, але іх дасягненьні і іх памылкі ўплываюць на сёньняшняе жыцьцё.

17 сакавіка 1991 прайшоў рэфэрэндум аб захаваньні СССР, але ён ня быў сапраўдным народным волевыяўленьнем і праводзіўся з парушэньнем заканадаўства.

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • Рэфэрэндум аб захаваньні СССР праводзіўся па ініцыятыве прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова.
  • У шасьці рэспубліках з 15 рэфэрэндум не праводзіўся.
  • У БССР рэфэрэндум быў прызначаны з парушэньнем заканадаўства – як высьветлілася, паседжаньне Прэзыдыюму ВС БССР, які прызначыў рэфэрэндум, не праводзілася, але нават Прэзыдыюм ня меў права прызначаць – гэтым правам валодаў толькі Вярхоўны Савет.
  • Прыхільнікі незалежнасьці і выхаду з СССР ня мелі магчымасьці весьці агітацыю; дэпутаты Апазыцыі БНФ не атрымалі доступу да тэлеэфіру, хаця гэта гарантавалася ім законам.
  • У БССР за захаваньне Саюза прагаласавалі больш як 82% удзельнікаў. Аднак ужо праз два тыдні на вуліцы Менску выйшлі дзясяткі тысяч рабочых, сярод патрабаваньняў у іх было наданьне Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы.
  • Пасьля 25 жніўня 1991, калі Вярхоўны Савет абвясьціў незалежнасьць, ніхто з тых 82%, што галасавалі «за», не паўстаў у абарону СССР. Аднак прыхільнікі Саюза ўзялі рэванш на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 г.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG