Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90-я forever. Чаму старшыня КДБ скардзіўся дэпутату БНФ


«Дзевяностыя forever» — новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні — 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі, але іх дасягненьні і іх памылкі ўплываюць на сёньняшняе жыцьцё.

У першай перадачы новага цыклю «Дзевяностыя forever» Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык абмяркоўваюць выбары ў Вярхоўны Савет вясной 1990-га, якія шмат у чым вызначылі лёс Беларусі на наступныя дзесяцігодзьдзі.


Сьцісла:

  • Лукашэнка, Шушкевіч, Пазьняк, Баршчэўскі, Сямдзянава, Голубеў, Шэйман, Пракаповіч, мітрапаліт Філярэт, Ганчар, Трусаў, Беленькі, Лябедзька, Дземянцей, касаманаўт Кавалёнак, Грыб, Гермянчук, Сярэдзіч — толькі невялікі пералік тых, хто быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Некаторыя зь іх былі вядомыя грамадзтву і раней, але для большасьці старт у палітыку пачаўся менавіта ў Авальнай залі, а шлях у яе — на выбарах вясной 90-га.
  • Гэта былі першыя адносна свабодныя выбары ў найвышэйшы заканадаўчы орган Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Але камуністычная намэнклятура кантралявала іх у значнай ступені, бо ў яе руках былі дзяржаўныя СМІ і ўся ўлада.
  • Вялікае значэньне мелі настроі людзей, якія ў той час спадзяваліся на перамены.
  • Паколькі доступу да дзяржаўнай прэсы практычна не было, асноўны ўпор дэмакратычныя кандыдаты рабілі на сустрэчы з людзьмі.
  • БНФ выставіў сваіх кандыдатаў у значнай частцы акругаў; некаторым удалося перамагчы ўжо ў першым туры. Усяго ў ВС-12 колькасьць дэпутатаў БНФ, якія потым сфармавалі парлямэнцкую апазыцыю, складала ня болей за 10%. У іншых тагачасных рэспубліках былога СССР колькасьць апанэнтаў камуністаў у заканадаўчых органах была значна большай.
  • Менавіта Вярхоўнаму Савету 12-га скліканьня было наканавана абвясьціць у 1991 годзе незалежнасьць. З гэтага складу парлямэнту выйшлі палітыкі, якія і сёньня шмат у чым вызначаюць палітычны рэльеф краіны, а адзін зь іх — Аляксандар Лукашэнка — больш за чвэрць стагодзьдзя ёй кіруе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG