Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатамі прэміі імя Алеся Адамовіча сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі


Belarus, Pen Centre, Viachaslau Rakicki, Nasta Zacharevich
Belarus, Pen Centre, Viachaslau Rakicki, Nasta Zacharevich

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-мэдыя ў студзені 1995 год за публіцыстыку.

Прэмію імя Алеся Адамовіча 26 кастрычніка ўручылі Ўладзімер Арлоў і дачка Алеся Адамовіча Натальля. Наста Захарэвіч была ўганараваная за цыкль публікацый на сайце Свабоды і асьвятленьне праблем, зьвязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.

«Тры гады таму я пачала пісаць на Свабоду, калі мяне мала хто ведаў. Я вельмі ўдзячная „свабодаўцам“ Аляксею Знаткевічу, Ганне Соўсь, Сяргею Шупу. Я спадзяюся, што некалі праблемы гвалту і дыскрымінацыі ня будзе, і мая праца ў гэтым рэчышчы ня будзе патрэбная», — кажа Наста Захарэвіч.

Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі

Прэмію за цыкль дакумэнтальных фільмаў «Сьведкі» на тэлеканале Белсат атрымаў Вячаслаў Ракіцкі.

«Для мяне імя Алеся Адамовіча сымбаль сумленьня і сымбаль праўды. Менавіта ад Адамовіча я пачуў слова „Вандэя“, і гэта натхніла мяне на працу. Яшчэ 20 — 30 гадоў, каля я пісаў кнігу „Адрасы Свабоды“, мы шукалі сьведкаў. І ўжо сёньня мы павінны пісаць нашу гісторыю, каб яна была праўдзівай, аб’ектыўнай. Я раблю вельмі сьціплую справу, далёкую ад таго, што рабіў Быкаў, Адамовіч. Я вельмі ганаруся гэтай прэміяй», — кажа Вячаслаў Ракіцкі.

Наста Захарэвіч зьяўляецца калюмністам Свабоды, Вячаслаў Ракіцкі - шматгадовы аўтар.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-мэдыя ў студзені 1995 год за публіцыстыку. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.У розныя гады ляўрэатамі прэміі станавіліся свабодаўцы Аляксандар Лукашук, Зьміцер Бартосік, Валянцін Жданко, Віталь Цыганкоў, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа, Ганна Соўсь, Віталь Тарас, Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў (за «Імёны Свабоды»). Сёлета прэмія ўручаецца 24-ы раз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG