Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#Давайпака выйшлі кнігай. Спампаваць тут, прэзэнтацыя — у Менску!


У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга журналіста Алеся Пілецкага «Казкі па целефоне», якая стала вынікам ягонага аўтарскага праекту ў «​Фэйсбуку»​ #давайпака.

«Казкі па целефоне» — калекцыя выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа, якія ў жанры гіпэррэалізму «ад агульнай млявасьці і асабістага суму» ў 2015 годзе пачаў пісаць у «Фэйсбуку» журналіст Алесь Пілецкі.

За тры гады выйшла амаль тры сотні дыялёгаў, кожны зь якіх зьбіраў сотні і тысячы лайкаў і рэпостаў у «Фэйсбуку». У 2019 годзе #давайпака выходзілі на svaboda.org.

«Гэтая кніга мяняе страх на сьмех, а сьмех мяняе ўсё: тайна аказваецца пшыкам, улада — цыркам, цар — блазнам. Пагроза не зьнікае, зьнікае здранцьвеньне, якое ёсьць першым і галоўным прадуктам страху, — напісаў у прадмове да кнігі Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук. — Гэтая кніга чытаецца як „Энэіда“ эпохі „Фэйсбуку“, і не зусім навыварат. Гэта наш час навыварат».

Прачытаць кнігу можна бясплатна і ўжо цяпер

Спампаваць у наступных фарматах:

PDF
EPUB
MOBI
AZK

Прэзэнтацыя ў Менску

5 лістапада ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя «Казак па целефоне» і аўтограф-сэсія Алеся Пілецкага.

Месца сустрэчы: кафэ «Грай» (Інтэрнацыянальная, 33).
Час: 19.00.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG