Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля пачатку апэрацыі Турэччыны ў Сырыі каля 180 тысяч людзей пакінулі свае дамы


Пасьля амаль двух тыдняў баявых дзеяньняў на паўночным усходзе Сырыі каля 180 тысяч людзей былі вымушаны пакінуць свае дамы, паведамілі ў ААН.

Падчас турэцкай апэрацыі супраць курдаў пацярпела цывільная інфраструктура, у прыватнасьці ключавая станцыя водазабесьпячэньня, лініі электраперадач і як мінімум чатыры мэдычныя ўстановы. Гуманітарныя праблемы працягваюць нарастаць, адзначылі ў ААН.

Больш за 7 тысяч сырыйскіх уцекачоў ратуюцца ў Іране. Зь іх каля трох чвэртак — жанчыны і дзеці

У 2016 годзе кантралюючыя паўночную частку Сырыі курды абвясьцілі аб стварэньні фэдэратыўнага рэгіёну «Роджава — Паўночная Сырыя»: у яго ўвайшлі тры раёны пад кантролем курдзкіх сіл — Джазіра, Кобань і Афрын.

9 кастрычніка Турэччына пачала ваенную апэрацыю супраць курдаў на поўначы Сырыі. Анкара лічыць узброеныя курдзкія фарміраваньня тэрарыстамі. Вашынгтон, наадварот, лічыць курдаў сваімі саюзьнікамі ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Аб вывадзе амэрыканскіх войскаў з поўначы Сырыі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў напярэдадні пачатку турэцкай апэрацыі. Многія кангрэсмэны асудзілі рашэньне прэзыдэнта.

Умовай прыпыненьня апэрацыі Турэччына назвала вывад курдзкіх войскаў з 30-кілямэтровай зоны ад мяжы з Турэччынай. 22 кастрычніка гэтую ўмову курды выканалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG