Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя і курды абвінавачваюць адно аднаго ў парушэньні перамір’я ў Сырыі


Майк Пэнс і Рэджэп Эрдаган

Абодва бакі канфлікту на поўначы Сырыі — Турцыя і сырыйскія курды — абвінавачваюць адно аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню, узгодненага ў чацьвер, 17 кастрычніка, падчас візыту ў Анкару віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса.

У заяве турэцкага міністэрства абароны гаворыцца, што «тэрарысты», як называюць у Турцыі курдзкія ўзброеныя фармаваньні, за 36 гадзін ажыцьцявілі 14 нападаў. Турэцкія вайскоўцы заяўляюць, што самі выконваюць перамірʼе.

Акцыя анархістаў каля турэцкай амбасады
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:55 0:00

У сваю чаргу, курды абвінавачваюць Турцыю ў парушэньні перамірʼя і працягу наступу на іх пазыцыі.

Тым ня менш, інтэнсіўнасьць баявых дзеяньняў пасьля абʼявы аб спыненьні агню, як адзначаюць назіральнікі, істотна ніжэй.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні ўвечары зноў вітаў перамірʼе, напісаўшы ў твітэры, што яно выратавала тысячы жыцьцяў.

Турцыя пагадзілася спыніць агонь на 5 сутак, якія мінаюць у аўторак, і пры гэтым паставіла ўмову — вывад усіх курдзкіх узброеных фармаваньняў з 30-кілямэтровай зоны ля мяжы. Калі ж гэтага не адбудзецца, Анкара абяцае аднавіць апэрацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG