Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — казахам: Ва ўзнаўленьні інтэграцыі часоў СССР яшчэ конь не валяўся


Аляксандар Лукашэнка і Касым-Жамрат Такаеў падчас саміту Эўразійскага саюзу, Ерэван, 1 кастрычніка 2019

24-25 кастрычніка адбудзецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Кіраўнік Беларусі быў з афіцыйнымі візытамі ў гэтай краіне ў 2011 і 2013 гадах.

Напярэдадні цяперашняй паездкі Лукашэнка даў інтэрвію казахстанскаму інфармацыйнаму агенцтву «Хабар» (Вестка). Што ён сказаў у інтэрвію

Пра плён Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС)

Арганізацыя адбылася, саюз адбыўся. Яго ўбачылі многія дзяржавы сьвету і хочуць з ім супрацоўнічаць. Але ў той жа час ёсьць маса праблем, якіх быць не павінна. Асабліва вось гэтыя бар’еры.

Пра праблемы ў ЭАЭС

Мы павінны нашыя прадпрыемстве ставіць у роўныя ўмовы. Не павінна мацнейшая краіна ствараць для сваіх прадпрыемстваў найбольш выгадныя ўмовы і тарпэдаваць пастаўкі прадукцыі, дапусьцім, зь Беларусі на расейскі рынак або казахстанскі, ці нейкія іншыя рынкі.

Пра савецкі досьвед і параўнаньне ЭАЭС і Эўразьвязу

Эўрапейскі Зьвяз — гэта розныя краіны. Яны ня мелі такога досьведу жыцьця ў адной краіне, як постсавецкія рэспублікі. Мы ж жылі ў адной краіне. У нас велізарны досьвед, вось гэтая аснова. У нас адзіная мова, у нас шмат агульнага. Гэты шлях мы можам прайсьці хутчэй, чым Эўразьвяз.

Пра каня інтэграцыі, які «не валяўся»

Трэба вучыцца на чужых памылках. Ісьці мы можам хутчэй, таму што ў нас больш вопыту, мы жылі ў Савецкім Саюзе. Там была абсалютна шчыльная інтэграцыя. Ня трэба яе зьнішчаць. Трэба ўзнавіць тое, што разбурана. Нам трэба будзе над гэтым працаваць. І, калі шчыра казаць, тут яшчэ конь не валяўся.

Пра новага кіраўніка Казахстану Касым-Жамрата Такаева

Уся яго палітыка — на працяг тых працэсаў, якія ня толькі намечаныя паміж Беларусьсю і Казахстанам, а на разьвіцьцё нашага агульнага эканамічнага саюзу.

Гэта чалавек, які ня проста можа працягнуць, ён можа павялічыць існуючыя рэаліі ў нашых адносінах. Ёсьць грунт, ёсьць мэта. І мы яе будзем прытрымлівацца. Паверце, мы дададзім. У нас адносіны будуць яшчэ лепшыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG