Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паляціць у Аўстрыю 12 лістапада

абноўлена

Ілюстрацыйны каляж

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вену 12 лістапада пацьвердзіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, піша Deutsche Welle.

Што сказаў Макей?

  • Зараз беларускі і аўстрыйскі бакі прапрацоўваюць эканамічную частку праграмы.
  • Падчас візыту Аляксандар Лукашэнка плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам.

Ван дэр Бэлен запрасіў Лукашэнку ў Аўстрыю ў сёлетнім віншаваньні да Дня Рэспублікі.

Лукашэнка рэдка езьдзіць у краіны Эўразьвязу. Доўгі час гэта было зьвязана з санкцыямі супраць яго і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Першым пасьля скасаваньня санкцыяў — і апошнім на сёньня — візытам Лукашэнкі ў Эўразьвяз была паездка ў Рым і Ватыкан у траўні 2016 году.

Пасьля яго ня раз запрашалі ў краіны Эўразьвязу, але ён адмаўляўся — напрыклад, прамяняў Брусэль на Буда-Кашалёва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG