Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове праходзяць усеагульныя мясцовыя выбары. Чаму яны важныя


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Малдове праходзяць усеагульныя выбары ў мясцовыя органы ўлады. Мясцовыя жыхары абіраюць каля тысячы мэраў гарадоў і кіраўнікоў сельскіх адміністрацый, а таксама больш за 11 тысяч дэпутатаў мясцовых саветаў.

На пасаду мэра сталіцы Малдовы Кішынёву балятуюцца 17 кандыдатаў. Як чакаецца, асноўная барацьба разгорнецца паміж членам прэзыдэнцкай Партыі сацыялістаў Іонам Чэбану і старшынёй праэўрапейскай партыі «Плятформа DA» Андрэем Нэстасе.

На выбарах летам мінулага году абодва выйшлі ў другі тур. Тады перамогу зь невялікім адрывам атрымаў Нэстасе. Аднак суд прызнаў выбары несапраўднымі і ануляваў вынікі. Нэстасе і яго саюзьнікі абвінавацілі суд у палітычнай прадузятасьці і выкананьні «замовы» алігарха Ўлада Плахатнюка і яго кіруючай Дэмакратычнай партыі.

Адмена вынікаў галасаваньня ў Кішынёве выклікала летам гэтага года палітычны крызіс у краіне. У выніку сацыялісты і праэўрапейскі блёк сфармавалі парлямэнцкую кааліцыю, каб адхіліць ад улады Дэмакратычную партыю, а Плахатнюк пакінуў Малдову.

Канстытуцыйны суд пазьней адмяніў рашэньне аб роспуску парлямэнту, прызнаньні нелегітымным новага ўраду і часовым пазбаўленьні паўнамоцтваў прэзыдэнта. 26 чэрвеня 2019 года ўвесь склад суду сышоў у адстаўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG