Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Малдовы адмяніў свае рашэньні: крызіс завершаны


 Кішынэў
Кішынэў

Канстытуцыйны суд Малдовы ў суботу адмяніў усе прынятыя ім у апошнія дні рашэньні — аб роспуску парлямэнту, прызнаньні нелегітымным новага ўраду і часовым пазбаўленьні паўнамоцтваў прэзыдэнта. Судзьдзі патлумачылі сваё рашэньне тым, што раней яны «падвергліся ціску».

Такім чынам, палітычны крызіс у Малдове канчаткова завершаны. Па яго выніках улада ў руках у прэзыдэнта Ігара Дадона і кааліцыйнага ўраду на чале з Маяй Санд. Дэмакратычная партыя на чале з Уладзімірам Плахатнюком уладу страціла. Сам Плахатнюк — адзін з найбагацейшых людзей Малдовы, якога апазыцыя вінаваціла ва ўзурпацыі ўлады, — выляцеў з краіны ў Швайцарыю. Па паведамленьнях агенцтваў, Кішынэў у пятніцу пакінулі шэраг прыватных самалётаў прыхільнікаў Плахатнюка. Яны вылецелі ў Адэсу, Лёндан, Маскву, Стамбул. Новыя ўлады ўжо заявілі, што гатовыя пачаць крымінальны перасьлед Плахатнюка.

Напярэдадні Дэмакратычная партыя абвясьціла аб пераходзе ў апазыцыю, а яе прыхільнікі разблякавалі ўрадавыя будынкі.

  • Крызіс у Малдове пачаўся пасьля таго, як былыя супернікі — праэўрапейскі блёк ACUM і Партыя сацыялістаў Ігара Дадона, якія маюць большасьць у парлямэнце, сфармавалі кіраўніую кааліцыю, каб адхіліць прыхільнікаў Плахатнюка ад улады. Тыя, аднак, адмовіліся сыходзіць, іх пазыцыю падтрымаў Канстытуцыйны суд. Двоеўладзьдзе ў краіне працягвалася некалькі дзён.
  • Назіральнікі адзначаюць, што шмат у чым вырашэньню крызісу спрыяла адзіная пазыцыя міжнароднай супольнасьці. Новы ўрад прызналі ЗША, ЭЗ, Расея. Расейскі віцэ-прэм’ер Дзьмітры Козак сказаў, што Расея, Злучаныя Штаты і ЭЗ у палітычным крызісе ў Малдове «здолелі заняць агульную пазыцыю па падтрымцы дэмакратыі».
  • Кабінэт узначальвае Мая Санд — адзін зь лідэраў блёка ACUM. Паводле яе, прыярытэт новага ўраду — наладжваньне адносін зь Эўразьвязам. Малдова ня мае намеру адмаўляцца ад праэўрапейскага вэктару сваёй палітыкі. У той жа час новы прэмʼер падкрэсьліла, што настроеная на дыялёг і разьвіцьцё эканамічных адносін з Расеяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG