Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Баку жорстка разагнала мітынг супраць хатняга гвалту. ВІДЭА


Пратэст у Баку.

Няўзгоднены з уладамі мітынг супраць хатняга гвалту і за правы жанчын скончыўся сутыкненьнямі з паліцыяй, некалькі чалавек затрымалі, паведамляе азэрбайджанская служба Радыё Свабода.

Прадстаўнікі паліцыі заявілі, што мітынг незаконны, і запатрабавалі сысьці, пазьней яны пачалі жорстка адціскаць удзельнікаў акцыі і разрываць іх плякаты з лёзунгамі.

На акцыю прыйшло некалькі дзесяткаў людзей з патрабаваньнямі да ўладаў больш эфэктыўна займацца барацьбой з хатнім гвалтам і падпісаць Стамбульскую канвэнцыю — распрацаваны Радай Эўропы дакумэнт, які абавязвае краіны змагацца з хатнім гвалтам і насільлем у адносінах да жанчын.

Незадоўга да акцыі актывісткі апублікавалі сваю заяву ў інтэрнэце. У ёй гаворыцца, што ўдзельнікі акцыі выступаюць супраць забойстваў жанчын, патрыярхальных стэрэатыпаў, бытавога, псыхалягічнага і фізычнага гвалту, якія да гэтага часу існуюць у Азербайджане.

«Мы падтрымліваем правы жанчын і маладых дзяўчат, якія былі пазбаўленыя адукацыі, сілком выдадзены замуж, якіх эксплёатуюць, якія [праз гэта] пакончылі з сабой», — гаворыцца ў заяве.

За дзень да гэтага, 19 кастрычніка, у цэнтры Баку прайшла няўзгодненых акцыя за дэмакратычныя рэформы і ў падтрымку палітвязьняў Азэрбайджану. На ёй затрымалі звыш 60 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG