Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія просіць Вялікабрытанію як найхутчэй паведаміць пра наступныя крокі ў Brexit


Тысячы праціўнікаў Brexit выйшлі 19 кастрычніка на вуліцы Лёндану, патрабуючы правядзеньня яшчэ аднаго рэфэрэндуму, што да выхаду краіны з Эўразьвязу
Тысячы праціўнікаў Brexit выйшлі 19 кастрычніка на вуліцы Лёндану, патрабуючы правядзеньня яшчэ аднаго рэфэрэндуму, што да выхаду краіны з Эўразьвязу

Эўрапейская камісія заклікала брытанскі ўрад як мага хутчэй паведаміць Брусэлю аб сваіх наступных кроках пасьля таго, як парлямэнт Вялікабрытаніі адклаў галасаваньне адносна пагадненьня аб Brexit.

«Эўрапейская камісія прымае да ведама сёньняшняе галасаваньне ў Палаце абшчын па так званай папраўцы Летвіна, якая азначае, што само пагадненьне аб выхадзе не было вынесенае на галасаваньне сёньня. Урад Вялікабрытаніі павінен як мага хутчэй паведаміць нам аб наступных кроках», — напісала ў Twitter прадстаўніца Эўракамісіі Міна Андрэева.

Брытанскія парлямэнтары сёньня прагаласавалі за тое, каб адкласьці ўгоду пра Brexit, пакуль ня будуць прынятыя ўсе законы, неабходныя для выхаду з ЭЗ.

Пасьля гэтага галасаваньне аб пагадненьні з ЭЗ было перанесенае на наступны тыдзень. Прэм’ер-міністар Барыс Джонсан заявіў, што ня будзе прасіць у ЭЗ адтэрміноўку Brexit, нягледзячы на тое, што такога кроку вымагае ад яго закон.

Эўрапейскія палітыкі раней заяўлялі, што калі б Вялікабрытанія зьвярнулася з просьбай пра адтэрміноўку, яны б яе падтрымалі.

Вялікабрытанія і Эўрапейскі Зьвяз заключылі новую ўгоду, што да Brexit, толькі на гэтым тыдні. Бакі змаглі дамовіцца па ключавых пытаньнях і пазьбегнуць «жорсткай» мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй.

19 кастрычніка тысячы людзей выйшлі на вуліцы Лёндану, патрабуючы правядзеньня яшчэ аднаго рэфэрэндуму наконт выхаду краіны з Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG