Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-перапіс насельніцтва Беларусі скончыўся. Што далей?


2 023 989 чалавек прайшлі перапіс насельніцтва Беларусі праз інтэрнэт за 4–18 кастрычніка. Агулам перапісалі ўжо 4,8 млн чалавек. Магчымасьць перапісацца на сайце закрываецца пасьля 18-га — застаюцца стацыянарныя ўчасткі і перапісчыкі, якія ходзяць па хатах.

Што важна ведаць цяпер:

  • Перапіс на стацыянарных участках (сьпіс з адрасамі) і па месцы жыхарства будзе працягвацца да 30 кастрычніка ўключна. «Рэзэрвовых дзён» пасьля гэтага няма.
  • Ад 21 кастрычніка перапісчыкі могуць завітаць і да тых, хто ўжо прайшоў перапіс праз інтэрнэт — ім тады варта паказаць «віртуальны сэртыфікат», што выдалі па выніках інтэрнэт-перапісу.
  • Ужо быў прынамсі адзін выпадак, калі махляр-«ілжэперапісчык» скраў грошы ў пэнсіянэркі.
  • Сапраўднага перапісчыка можна пазнаць па пасьведчаньні зацьверджанага ўзору (пярэдні і задні бок), таксама перапісчык павінен мець спэцыяльную торбу і Android-пляншэт з адмысловай праграмай для перапісу.
  • Перапісны ліст выглядае вось так, ёсьць таксама ўзоры іншых дакумэнтаў перапісу.
  • Грамадзяне маюць права і не пусьціць перапісчыка, і наогул не праходзіць перапіс: у прынцыпе, у законе аб перапісе сказана, што ўдзел у перапісе — гэта абавязак рэспандэнта, але ніякай адказнасьці за адмову не прадугледжана.
  • Раней беларусы неаднаразова паведамлялі, што асобныя перапісчыкі не пыталі пра родную мову і «аўтаматычна» запісвалі роднай расейскую. Пра тое, каб перапісчыкаў за такое каралі, не паведамлялася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG