Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільён беларусаў перапісаліся праз інтэрнэт. Што аб перапісе пішуць і здымаюць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Па стане на раніцу 14 кастрычніка перапіс насельніцтва прайшлі ня менш як 2 753 300 чалавек, зь іх больш як 1,082 млн перапісаліся праз інтэрнэт. А паведамленьняў пра тое, што перапісьнікі зусім не пытаюць пра мову, становіцца толькі больш.

Па Менскай вобласьці, без уліку сталіцы, перапісаліся ўжо 544,7 тысячы чалавек, па Магілёўскай — толькі 261,8 тысячы (хоць насельніцтва ў ёй толькі на 26% меншае). У самім Менску перапісаліся 462,1 тысячы чалавек. Найбольшая доля тых, хто перапісаўся праз інтэрнэт, у сталіцы — 60,2%. Па абласьцях праз інтэрнэт перапісваюцца ад 31,9% (Горадзенская) да 39,8% (Віцебская).

10 смартфонаў

Колькасьць тых, хто перапісаўся праз інтэрнэт, дасягнула мільёна яшчэ 13 кастрычніка. Сярод удзельнікаў інтэрнэт-перапісу разыгралі ўжо 10 смартфонаў кампаніі Xiaomi (мадэль адна з найноўшых, але апараты ня надта дарагія — у інтэрнэце прадаюцца па цэнах ад 300 даляраў).

Перапіс праз інтэрнэт будзе весьціся да 18-га, а з 21-га перапісваць пойдуць па хатах. Акрамя таго, перапісацца цягам усёй кампаніі (з 4 па 30 кастрычніка) можна на стацыянарных участках, а да недзе перапісваць прыходзяць на працу.

Пра мову не пытаюць

Ад пачатку перапісу зьяўляюцца паведамленьні пра тое, што некаторых рэспандэнтаў, якія не самастойна запаўняюць перапісныя лісты, проста не пытаюцца пра родную і штодзённую мовы — аўтаматычна запісваюць расейскую. І такія паведамленьні не спыняюцца.

Так, гісторык Анатоль Сідарэвіч расказаў Свабодзе пра ліст з роднай вёскі: пішуць, што ў Пінску перапісьнікі не агучвалі пытаньня пра родную мову, а калі іх спыталі, чаму так, заявілі, што ў блянках нібы і няма такога пытаньня.

Расейскамоўная Руся за родную беларускую

Шэраг вядомых беларусаў заклікаў суайчыньнікаў запісваць роднай мовай беларускую. На мінулым тыдні да іх далучылася сьпявачка Руся, вядомая па беларускамоўных гуртах Indiga і Šuma. Яна па-расейску расказала «Белсату» пра гісторыю сваёй расейскамоўнай сям’і і пра тое, чаму лічыць важным называць беларускую роднай.

А вось што кажуць іншыя вядомыя беларусы:

Краснае пачырванела

Пра адзін з кур’ёзаў перапісу расказвала «Рэгіянальная газэта»: жыхары вёскі Краснае Маладэчанскага раёну не знайшлі на сайце перапісу свой населены пункт — яго «пераклалі з расейскай» як Чырвонае.

Пры тым слова «красны» фіксуецца шэрагам слоўнікаў (напрыклад, у слоўніку Байкова і Некрашэвіча ў значэньні «вясёлы, радасны», у Крапівы — «прыгожы»), а населеных пунктаў пад такой назвай у Беларусі больш за тры дзясяткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG